Міжнародны саюз веласіпедыстаў дыскваліфікаваў беларускую велагоншчыцу Таццяну Шаракову на 18 месяцаў, паведаміў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Аляксей Іваноў.

Нагадаем, пры лячэнні хранічнага насмарку спартсменка ўжыла назальны спрэй «Рынафлуімуцыл», які змяшчае забаронены стымулятар туамінагептан, знойдзены ў яе пробах на чэмпіянаце Еўропы-2012 у Панявежысе і на этапе Кубка свету-2012 у Глазга.

Нягледзячы на тое, што гэтая гісторыя моцна падкасіла гоншчыцу, пасля адбыцця пакарання яна збіраецца працягнуць спартыўную кар'еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?