Дакумент падпісалі лідары абедзвюх партый Анатоль Лябедзька і Барыс Нямцоў, які прыбыў у Мінск напярэдадні вечарам.

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды (РПР-ПАРНАС) прызнаюць сябе дружалюбнымі партыямі і заяўляюць пра намеры цесна супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў.

Зараз палітыкі праводзяць сумесную прэс-канферэнцыю ў офісе АГП. Мерапрыемства планавалася ў канферэнц-зале аднаго са сталічных гатэляў, аднак затым адміністрацыя адмовіла ў прадастаўленні памяшкання беларускім і расійскім апазіцыйным палітыкам.

Сёння ў другой палове дня ў офісе Партыі БНФ запланаваная сустрэча Барыса Нямцова і Анатоля Лябедзькі з грамадскасцю, на якой будзе абмяркоўвацца тэма беларуска-расійскіх адносінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?