Урад Беларусі да канца года не плануе павышаць тарыфы на жыллёва‑камунальныя паслугі для насельніцтва.

Аб гэтым паведаміў сёння прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі на нарадзе ў Лідзе па пытанню «Аб рабоце Лідскага райвыканкама па рэалізацыі Дырэктывы прэзідэнта нумар 3 ад 14 чэрвеня 2007 года «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы».

«Калі мы знізім энергаёмістасць ВУП у краіне, гэта стане добрым зачынам для таго, каб падтрымаць кошт энерганосьбітаў для насельніцтва на нязменным узроўні», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Паводле слоў прэм’ера, важна, каб насельніцтва само беражліва ставілася да выкарыстання рэсурсаў. Для гэтага неабходна больш актыўна праводзіць работу па ўстаноўцы ў кватэрах і індывідуальных дамах прыбораў уліку расходу вады, газу, электраэнергіі.

Цяпер дзяржава аказвае падтрымку насельніцтву па аплаце гэтых рэсурсаў. Кіраўнік урада лічыць, што такі падыход неабходна мяняць: насельніцтва павінна поўнасцю адказваць за зрасходаваныя рэсурсы — тады людзі будуць зацікаўлены ў іх эканоміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?