Арганізатары фестывалю “Басовішча-2013” агучылі яшчэ чатырох удзельнікаў сёлетняга оўпэн-эйра. Апроч заяўленых раней гуртоў Pomidor/OFF, “Перкалаба” ды Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, на фестывальную сцэну выйдуць беларускія гурты Akute, Dzieciuki, The Toobes ды польскі калектыў Indios Bravos.

“Басовішча 2013” адбудзецца 19-20 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок.
Ці застануцца сёлетнія “Басы” фэстам “музыкі маладой Беларусі”, пакуль невядома: ніякай інфармацыі пра традыцыйны конкурс сярод рок-пачаткоўцаў, дагэтуль няма. Нічога не вядома і пра візавую падтрымку жадаючых трапіць на оўпэн-эйр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?