Парламент Кыргызстана прагаласаваў за хімічную кастрацыю для педафілаў. 25 красавіка дэпутаты падтрымалі папраўкі ў заканадаўства, якія датычацца адказнасці за сэксуальны гвалт у дачыненні да непаўналетніх.

Мяркуецца, што ін'екцыю для хімічнай кастрацыі педафілаў будуць уводзіць за шэсць месяцаў да вызвалення з месцаў зняволення. Ін'екцыі плануецца ўводзіць толькі пасля заключэння медыцынскай камісіі, якая ацэніць фізічны і псіхічны стан зняволенага.

Хімічная кастрацыя душыць тэстастэрон у арганізме і зніжае сэксуальную цягу, дзейнічае на працягу месяца. Па статыстыцы, пасля прымянення хімічнай кастрацыі 80% педафілаў больш не здзяйсняюць такія злачынствы.

Гэтая мера, на думку ініцыятараў паправак, неабходная для скарачэння такіх злачынстваў і застрашвання гвалтаўнікоў. У 2011 годзе ў Кыргызстане здзейснена 83 такіх злачынстваў, за паўгода ў 2012-м згвалтавалі 73 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?