Святкаванне Купалля.
Святкаванне Купалля.
Гуканне вясны.
Ліквідацыя слонімскага захавання пестыцыдаў.
Сёння Беларускі саюз журналістаў абвясціў вынікі конкурса «Залатое пяро» за найлепшыя журналісцкія матэр’ялы. Прэмію за найлепшую работу ў фотажурналістыцы атрымала фотакарэспандэнтка БелТА Наталля Аблажэй.
Гэта не першая перамога Наталлі Аблажэй на фонкурсах рэпартажнай фатаграфіі. Прычым перамагала Наталля не толькі ў дзяржаўных, але і незалежных спаборніцтвах: у 2011 г. яна заняла першае месца ў конкурсе Belarus Press Photo за фатаздымак трох птушанятаў касманогага сыча ў намінацыі «Прырода». Фота з’явілася і ў альбоме Belarus Press Photo 2011, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім.
Карэспандэнт «НН» даведаўся ў Наталлі Аблажэй падрабязнасці пра перамогу ў «Залатым пяры-2013».
Гэта, напрыклад, фотарэпартажы з Купалля, гукання вясны. На экалагічную тэматыку — рэпартаж «Знішчэнне захаванняў пестыцыдаў». Гэтыя фатаздымкі з’яўляліся на сайце БелТА, друкаваліся. Усе фотаздымкі былі зробленыя на тэрыторыі Беларусі».«Я ўдзельнічала з серыі фатаздымкаў. Дакладней, гэта некалькі фотарэпартажаў, — паведаміла Аблажэй. — Яны аб’яднаныя тэмай «Народныя традыцыі і экалогія».
На пытанне ці ўзнікалі ў яе нейкія праблемы з кіраўніцтвам пасля прызнання альбома Belarus Press Photo 2011, Наталля Аблажэй адказала: «Зразумела, не».
Нагадаем, што 18 красавіка Ашмянскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкім фотаальбом Belarus Press Photo 2011, які ўтрымлівае работы пераможцаў аднайменнага незалежнаму конкурсу. 41 канфіскаваны альбом цяпер падлягае знішчэнню.