Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў крымінальныя справы супраць апазіцыянера Аляксея Навальнага, заявіўшы, што барацьбіты з карупцыяй павінны самі быць крыштальна чыстымі.

«Людзі, якія змагаюцца з карупцыяй, самі павінны быць крыштальна чыстымі, інакш усё гэта набывае форму самапіяру і палітычнай рэкламы, — сказаў Пуцін. — І ні ў каго не павінна быць ілюзій: калі хтосьці гучна крычыць «трымай злодзея», то гэта не значыць, што яму самому дазволена красці».

Расійскі прэзідэнт сцвярджае, што звярнуў увагу Генеральнай пракуратуры і іншых праваахоўных органаў на неабходнасць аб'ектыўнага разгляду рэзанансных спраў.

«Калі чалавек мае нейкія погляды, адрозныя ад дзейных уладаў, гэта не азначае, што трэба шукаць любую нагоду, каб цягнуць яго ў суд або потым у турму», — адзначыў Пуцін.

Супраць Навальнага распачаты тры крымінальныя справы. У Кіраве цяпер разглядаецца справа аб крадзяжы 16 млн расійскіх рублёў (500 тыс. даляраў) на прадпрыемстве «Кіраўлес». Усе гэтыя справы Навальны называе палітычна матываванымі.

«Выйграў спрэчку ў Яшына [апазіцыянер Ілля Яшын] і практычна даслоўна прадказаў, што Пуцін адкажа на пытанне аб «справе Навальнага», — напісаў Навальны у Twitter пасля заявы Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?