Дэпутаты Львоўскага гарадской рады 25 красавіка забаранілі выкарыстоўваць «акупацыйную сімволіку — сімволіку СССР, камуністычную і нацысцкую на тэрыторыі горада Львова». За гэтае рашэнне прагаласавала 70 дэпутатаў, паведамляе сайт Zaxid.net.

У тым ліку дэпутаты забаранілі вывешваць такую сімволіку на будынках і падчас масавых мерапрыемстваў.

Дэпутаты ад партыі «Свабоды» Любамір Мельнічук адзначыў: «У цэнтральных СМІ бачым, як пэўныя палітычныя партыі не ўкраінскага напрамку, адкрытыя ўкраінафобы спрабуюць нагнятаць сітуацыю ў Львове па трагічных датах у гісторыі Украіны. Улічваючы пазіцыю, якая з'яўляецца адназначнай адносна недапушчэння якіх-небудзь правакацый ў Львове 8-9 мая, прапануем забараніць выкарыстоўваць акупацыйную сімволіку на тэрыторыі горада».

Год таму аналагічнае рашэнне гарадской рады апратэставала пракуратура Львоўскай вобласці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?