Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка падпісаў указ № 206 «Аб паўнамоцтвах С. М. Румаса», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, паўнамоцтвамі намесніка прэм’ер-міністра Беларусі па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, Румас прызначаны нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У мэтах стварэння ўмоў для ажыццяўлення названых паўнамоцтваў Сяргей Румас уключаны ў склад Савета міністраў і яго прэзідыума.

Пры рэалізацыі гэтых паўнамоцтваў Румас будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, даваць ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантраляваць іх рэалізацыю, несці адказнасць за стан спраў у сферы дзейнасці, якую курыруе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?