Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг заявіў, што Джахар Царнаеў, які абвінавачваецца ў датычнасці да выбухаў у Бостане, рыхтаваў са сваім братам выбухі ў Нью-Ёрку.

Мэр Блумбэрг падкрэсліў, што гэтыя звесткі Царнаеў даў следчым, якія вядуць гэтую справу.

Як адзначаецца, браты Царнаевы мелі намер падарваць бомбы на плошчы Таймс-Сквер.

Джахар Царнаеў зараз знаходзіцца ў шпіталі пасля атрыманых у ходзе яго арышту раненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?