25.04.2013 / 22:24

Замак Гедыміна — на 5000 рублёў танней, чым замак Вітаўта 3

Інжынер і гісторык з Гродна працягнулі серыю дзіцячых мадэляў беларускіх замкаў з кардону.

Інжынер з Гродна Ігар Адасік і гісторык Дзмітрый Кіенка працягнулі серыю мадэляў беларускіх замкаў з кардону.

Услед за цацачным замкам Вітаўта, яны стварылі мадэль лідскага замка Гедыміна. Як і ў выпадку з першай мадэллю, у набор таксама ўваходзяць магніты з выявай замка. Новая мадэль каштуе на 5000 рублёў танней.

Тым, хто зацікавіўся, можна звяртацца па тэлефоне +375 29 352 07 52 (vel), або напісаць на e-mail: almer@tut.by.

nn.by

0
Vital / Адказаць
26.04.2013 / 10:20
вось, малайцы, і дзеткі будуць ведаць хто такія Гедэмін ды Вітаўт.
0
ГОсьць1 / Адказаць
26.04.2013 / 10:44
Крок, яшчэ крок.... Рэспект...
0
Almer / Адказаць
26.04.2013 / 10:59
Дай бог i да Наваградка дайдзем... Дзякую. Змiцер.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру