25 красавіка ў Рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Новая Гута» пры выездзе з Беларусі быў спынены легкавы аўтамабіль Lexus LX570, зарэгістраваны ва Украіне.
Пры праверцы дакументаў было ўстаноўлена, што гэты аўтамабіль без дазволу мытнага органа ў парушэнне ўстаноўленага парадку быў перададзены на тэрыторыі Мытнага саюза асобе, якая яго не ўвозіла.
Як паведамілі ў Гомельскай мытні, па гэтым факце пачаты адміністрацыйны працэс па прыкметах адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 14.7 КоАП Беларусі «Выкарыстанне транспартных сродкаў, якія знаходзяцца пад мытным кантролем, у парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку».
Аўтамабіль Lexus LX570 папярэднім коштам 800 млн. рублёў канфіскаваны як прадмет адміністрацыйнага правапарушэння.
0
0
0
0
0
0