Цёплыя вясеннія дні прымусілі сталічных прыгажунь скінуць цяжкае адзенне і апрануцца ў лёгкія ўборы, якія радуюць мужчынскае вока. Тут і там на вуліцах пад спаднічкамі мільгаюць каленкі юных прыгажунь.

Карэспандэнты БелаПАН вачамі мінскіх мужчын расказалі пра жаночую прыгажосць, якая расцвітае вясной. Усе прадстаўнікі моцнага полу, з якімі мы сустрэліся на вуліцах, былі салідарныя ў адным: дзяўчаты ў спадніцах — гэта цудоўна!

— Вось яна ідзе ў кароткай спаднічцы, стройная — прыгажуня! Я люблю нашых мінскіх дзяўчат.

— У спадніцы бачна ўся прыгажосць жанчыны.

— Ёсць такая пагаворка, якая ў перакладзе на нашу мову гучыць так: прыйшла вясна — расцвітаюць кветкі, дрэвы і дзяўчаты.

— У дзяўчат на нагах заўсёды туфлі або боты на высокім абцасе. Сексуальныя!

— Дзяўчаты ў спадніцах — гэта заўсёды цудоўна. Дзякуй вам, што вы ёсць, і што ў вас ёсць спадніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?