25 красавіка ўвечары супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю ГУУС і Ленінскага РУУС у адной з мінскіх кватэр выявілі плантацыю марыхуаны, паведамляе сайт guvd.gov.by.

У часе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты выйшлі на кватэру па вуліцы Асаналіева, дзе пражываў 36-гадовы прамысловы альпініст адной з будаўнічых арганізацый.

У адным з пакояў была абсталявана цэлая плантацыя, было прадугледжана абаграванне, вентыляцыя, падкормка раслін. У такіх умовах гадаваліся 28 кустоў канопляў. Акрамя гэтага, аператыўнікі канфіскавалі спецыяльныя кантэйнеры, прыборы вентыляцыі, лямпы напальвання і ўгнаенні, а таксама 5,9 г сушанай марыхуаны.

Заведзена крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?