26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху" ў двары дома за «Макдональдсам», што на Багдановіча, быў жорстка затрыманы анархіст Ігар Трухановіч. Таксама міліцыя перашкаджала журналісткам «Нашай Нівы» здымаць на відэа гэта затрыманне:

Што атрымалася зняць — глядзіце на відэа:

Пасля гэтага журналістак «НН» затрымалі на прыпынку тралейбуса № 40 ля завода «Гарызонт».

Затрыманне адбывалася наступным чынам:

у тралейбус на прыпынку зайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Адзін з іх указаў рукой на журналістак: «Гэта і гэта»,
пасля чаго іх вывелі з тралейбуса і завялі ў сіні «фальксваген», які стаяў побач і, верагодна, ехаў за тралейбусам.

Супрацоўнікі не назвалі свайго імя і не паведамілі, куды вязуць, забралі мабільныя тэлефоны. Затым прывезлі да Савецкага РУУС. У машыне ў журналістак перагледзелі касеты з акцыі, а таксама фотаапарат і флэшкі з мабільных тэлефонаў. Праверылі дакументы.

Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістак адпусцілі без складання пратаколу.

Яшчэ адно відэа затрымання Трухановіча зняла і выклала ў свой Фэйсбук Darja Katkouskaja

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?