У Брэсце сацыял-дэмакраты 26 красавіка правялі інфармацыйную акцыю, прымеркаваную да 27-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, у цэнтры горада, мікрараёнах Паўднёвы і Кавалёва актывісты распаўсюдзілі сярод жыхароў прыкладна 300 партыйных тэматычных бюлетэняў і амаль тысячу памятак.

«Мы звярнулі ўвагу берасцейцаў, што наступствы гэтага выбуху працягваюць несці небяспеку здароўю людзей. Асобныя прадукты працягваюць нас абпраменьваць. У спецыяльным партыйным бюлетэні ўтрымліваецца інфармацыя пра рэальныя наступствы чарнобыльскай аварыі. У памятках — рэкамендацыі, якія дазваляюць паменшыць дозы ўнутранага абпраменьвання», — дапоўніў Маслоўскі.

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?