У Мінску дзяўчына ледзь не паплацілася жыццём, ратуючы кацяня з балкона на дзявятым паверсе.

27 красавіка ў 00:40 паступіла паведамленне аб тым, што дзяўчына 1992 года нараджэння вісіць з вонкавага боку балкона на дзеявятым паверсе 12-павярховага жылога дома і не можа самастойна забрацца назад.

«Яна была ў гасцях у сяброўкі і вырашыла выратаваць гаспадарскага ката, які перабраўся на суседскі балкон і не мог вярнуцца назад.
У выніку супрацоўнікам МНС давялося з дапамогай аўталесвіцы выручаць саму ратавальніцу ката. На шчасце, усё абышлося і для дзяўчыны, і для ката» , — распавёў аператыўны дзяжурны МНС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?