У вёсцы Хлупін, што на Гомельшчыне, замест вуліц — рэкі, а на месцы гародаў — сапраўднае мора. У краму ці на працу даводзіцца ездзіць на самаробных чаўнах, хадзіць па двары — у гумовых ботах. Але палешукоў, здаецца, не вельмі засмучае такое жыццё.
Як жывуць людзі падчас «вялікай вады»? Глядзіце ў нашым відэа.