Сіёры Кіясава пасьля навучаньня ва Ўнівэрсытэце Цыкуба ў Японіі атрымала спэцыяльнасьць «сацыялінгвістыка» й прыехала ў БДУ вывучаць беларускую ды расейскую мовы.
За 11 месяцаў знаходжаньня ў Беларусі Сіёры засвоіла нават размоўную беларускую мову, у чым вы можаце ўпэўніцца асабіста.
Сіёры распавяла, што ў Беларусі ёй далі імя Зоська.
Гутарку з японкай, якая вывучыла беларускую мову, слухайце тут.