Канстанцін Лебедзеў — адзін з арганізатараў «масавых беспарадкаў», якія адбыліся ў Маскве 6 мая 2012.
Ён пайшоў на здзелку са следствам, таму атрымаў пакаранне ў выглядзе 2,5 года калоніі.
Расійская апазіцыя вінаваціць яго ў тым, што ён «здаў» сваіх паплечнікаў, якія ў выніку атрымаюць большыя турэмныя тэрміны.

Лебедзеў даў інтэрв’ю газеце «Камерсант», у якім растлучымаў, што не шкадуе пра дадзеныя паказанні. Сярод іншага, некалькі яго адказаў былі датычныя сітуацыі ў Беларусі. На тэрыторыі нашай краіны ён нібыта працаваў некалькі разоў па даручэнні грузінскага мільянера Гіві Таргамадзэ.

«У 2010 годзе, калі яны (грузіны) запрасілі мяне папрацаваць у Мінск у чарговы раз, я ўжо ведаў, што з 2008 года яны памірыліся з беларусамі.

Лукашэнка тады развярнуўся ў бок Еўропы, і да яго прыехаў Беразоўскі. Грузіны памірыліся з беларусамі і праз Сухарэнку, тагачаснага кіраўніка КДБ Беларусі, пачалі туды прыязжаць.
І ў 2010 годзе Таргамадзэ распавёў мне, на якіх умовах гэта адбылося: яны вельмі хацелі, каб Лукашэнка адвярнуўся ад Расеі.
Адной з умоў было тое, што ўсе свае дадзеныя па беларускай апазіцыі, з якой яны працавалі вельмі даўно і ўклалі туды шмат грошай, яны здаюць КДБ. Яны распавялі пра ўсе спансіраваныя акцыі і здалі ўсіх беларускіх апазіцыянераў, з кім яны працавалі.
На выбарах у 2010 годзе яны далі мне заданне: пахадзі па сябрах-апазіцыянерах, даведайся іх планы і раскажы нам. Пасля гэтага я купіў дыктафон і стаў запісваць такія размовы. Даў паслухаць мясцовым сябрам-актывістам, яны, вядома, ахрэнелі. Сітуацыя была непрыемная», — расказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0