Як паведамляе прэс-служба «Белавія», палёты ў міжнародны аэрапорт Курумач будуць выконвацца два разы на тыдзень пераважна на самалётах CRJ-100/200. Час у дарозе складзе 2 гадзіны 20 хвілін у Самару і 2 гадзіны 30 хвілін — назад.

«Для авіякампаніі новы напрамак маршрутнай сеткі — гэта перш за ўсё павелічэнне пасажырапатоку і дадатковы аб’ём перавезеных грузаў.
Значная колькасць пасажыраў першага рэйса з Самары — транзітныя пасажыры, якія накіроўваюцца цераз Мінск далей у пункты Заходняй Еўропы. Першы рэйс быў выкананы на больш умяшчальным „Боінгу-737/500“ для задавальнення павышанага попыту з боку пасажыраў», — пракаментаваў гендырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
Міжнародны аэрапорт Курумач быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Самары, 45 км на ўсход ад Тальяці.
Мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы, месцы стаянкі для адначасовай паркоўкі 50 паветраных суднаў, сістэму тэрміналаў агульнай плошчай 11,340 кв. м, а таксама грузавы комплекс з прапускной здольнасцю да 200 тон у суткі. У 2012 годзе колькасць абслужаных аэрапортам Курумач пасажыраў склала прыкладна 1,9 млн. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?