У мінулыя трое сутак назіралася няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці. Найбольшая колькасць ападкаў за мінулы перыяд выпала ў Драгічыне — 18 мм (38% месячнай нормы), у Ашмянах і Касцюковічах — па 13 мм (38% і 30%).

У асобных раёнах узмацняўся вецер парывамі да 15-17 м/с, адзначаліся навальніцы, днём 28 красавіка месцамі назіраўся град (у Гомелі выпаў град дыяметрам 5 мм). Максімальная тэмпература паветра ў самы цёплы дзень, 27 красавіка, склала +20 .. +29°С (+29.2°С у Лельчыцах і Жыткавічах), толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах яна не перавысіла +8 .. +16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?