«Чатыры стагодзьдзі беларускай вакальнай музыкі» будуць прадстаўленыя ў Маскве ў рамках Міжнароднага музыкальнага фэстывалю «Зьбіраем сяброў». Праграму пад такой назвай пакажа 20 жніўня ў расейскай сталіцы Беларуская акадэмія музыкі.

У праграму ўключаныя творы невядомых беларускіх аўтараў XVII—XVIII ст., чыя цудоўная музыка не згубілася ў часе. Прагучаць таксама бесьсьмяротныя творы Васіля Цітова, Антонія Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Наполеона Орды. Не забыліся стваральнікі праграмы і сучасную беларускую музыку, якая будзе прадстаўленая творамі Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Уладзімера Солтана.

Вечар беларускага вакалу пройдзе на адной з самых славутых сцэнаў — у Рахманінаўскай залі Маскоўскай кансэрваторыі імя Чайкоўскага. А прэзэнтуюць масквічам анталёгію беларускай музычнай культуры вакалістка Алена Золава-Гаўрыльчык і піяністка Тацяна Молакава.

Фэстываль «Зьбіраем сяброў» праходзіць у Маскве ад 15 да 22 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?