Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў зменшыць складскія запасы сталічных прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе.

«Кіраўнікі адміністрацый раёнаў павінны сёння прадаставіць графікі па разгрузцы складоў, узгодненыя з міністэрствамі, — сказаў Мікалай Ладуцька. — Гэту работу трэба было правесці яшчэ раней».

Першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Таццяна Краўчанка адзначыла, што ў Мінску прагназуецца павелічэнне суадносін гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці. Па стану на 1 мая гэты паказчык прагназуецца на ўзроўні 124,3%, што амаль ў два разы больш за паказчык на 1 студзеня 2012 года (67,1%).

Павелічэнне складскіх запасаў чакаецца ў арганізацыях Маскоўскага, Партызанскага, Савецкага, Фрунзенскага, Цэнтральнага раёнаў. Усяго цяпер на складах мінскіх прампрадпрыемстваў захоўваецца гатовай прадукцыі на суму звыш Br9 трлн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?