Аляксандр Лукашэнка ўказам ад 29 красавіка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2012 год. Гадавая справаздача ўтрымлівае інфармацыю пра дзейнасць галоўнага банка краіны і яго фінансавую справаздачнасць.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, галоўнымі вынікамі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2012 годзе сталі значнае запаволенне інфляцыйных працэсаў, стабілізацыя сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, устойлівасць абменнага курсу нацыянальнай валюты. Пры своечасовым выкананні абавязацельстваў перад унутранымі і знешнімі крэдыторамі захаваны аб'ём золатавалютных рэзерваў.

У справаздачным перыядзе было забяспечана стабільнае функцыянаванне банкаўскага сектара. Сукупны зарэгістраваны статутны фонд банкаў на 1 студзеня 2013 года склаў 29,8 трлн. рублёў і павялічыўся за 2012 год на 2,2 трлн., ці на 7,9%.

Актывы банкаўскага сектара на 1 студзеня 2013 года дасягнулі 321,2 трлн. рублёў і павялічыліся за 2012 год на 61,8 трлн., ці на 23,8%.

Фінансавая справаздачнасць утрымлівае інфармацыю пра аперацыі, праведзеныя Нацыянальным банкам у 2012 годзе, у тым ліку бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытках і стратах, змяненні ўласнага капіталу, фарміраванне і выкарыстанне фондаў, расходы на ўтрыманне Нацбанка, выкананне каштарысу капітальных укладанняў, а таксама аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні.

Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка, справаздачы аб прыбытках і стратах за 2012 год, а таксама ўказаных справаздач пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй — замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эрнст энд Янг".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?