У Беларусі з 1 мая зніжаюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 красавіка 2013 года № 318.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, экспартная пошліна на сырую нафту паменшылася з 401,5 да 378,4 долара ЗША за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66% пошліны на нафту, зараз складае 249,7 долара ЗША за 1 т супраць 265 долараў за 1 т у красавіку гэтага года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складае 340,6 долара замест 361,4 долара за 1 т у красавіку.

Пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы павялічана з 70,5 да 71,5 долара ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?