26 красавіка гэтага года работнікі Ваўкавыскага лясгаса выявілі каля вёскі Залучаны Ваўкавыскага раёна непахаваныя трупы кароў. Несанкцыянаванае пахаванне, а папросту - звалка трупаў была зробленая паспешліва, у вушах засталіся чыпы, якімі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў пазначаюць свой статак. Наяўнасць пазнак і блізкасць размяшчэння дазваляюць зрабіць здагадку, што трупы жывёл былі вывезены з фермы Львоўка.

27 Сакавіка volkovysk.by пісаў пра тое, што на «жывую лінію» Гродзенскага губернатара Сямёна Шапіра паступіў сігнал ад жыхаркі Ваўкавыскага раёна, якая распавяла пра тое, што на іх прадпрыемстве пачаўся вялікі мор жывёлы, які спісваецца на работнікаў. Гаварылася, што адбываецца гэта ўсё на жывёлагадоўчай ферме Львоўка.

З вобласці ў Ваўкавыскі раён была накіраваная камісія, якая не змагла пацвердзіць факты, названыя ў звароце.

Як стала сёння вядома, жанчына, што паведаміла аб моры жывёлы, пазбавілася свайго працоўнага месца. Як паведаміла крыніца ў раённым кіраўніцтве, яе пазналі па голасе. Інфармацыю, якую яна паведаміла, прызналі непраўдзівай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Калі Беларус, то - ВІНАВАТЫ / Адказаць
30.04.2013 / 06:10
А як па іншаму ???? НІЯК, бо "эліта" (бульбашы) "беларуская", вертыкаль з сваім патронам, НІКОЛІ, НІ Ў ЧЫМ, НЕ ВІНАВАТЫЯ !!!!!!!!!!!!!!!!!!!! СВАІХ не здаюць, класычная кругавая парука!!!!!!!!!!! Толькі шэраговы БЕЛАРУС вінаваты ва ўсім, і гэтак - 20 год !!!!!!!!!!!!!!!
0
belariy / Адказаць
30.04.2013 / 07:31
сістэма ў дзеяньні. рука руку мые. ))
0
Кнехт / Адказаць
30.04.2013 / 08:17
Такая вось "адваротная сувязь" ад "генерал-губенатара" Шапіры: жанчыну вылічылі па голасу і зволілі. Каб усе маўчалі і баяліся - як пры акупантах. Так хутка да партызанкі прыйдзем ...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру