Беларусь цалкам гарантавала сваю харчовую бяспеку і пастаўляе на экспарт каля паловы вырабленай прадукцыі.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта ў Мінску.

«Сельская гаспадарка — гэта і харчаванне, якое ўсім трэба кожны дзень, і сыравіна для перапрацоўчай прамысловасці, і сфера дзейнасці значнай часткі насельніцтва. Ад стану спраў у гэтым сектары эканомікі залежыць дабрабыт народа і стабільнасць дзяржавы», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з усіх відаў бяспекі краіны харчовая мае асаблівае значэнне, а галодныя бунты — гэта вялікая небяспека для любой дзяржавы і трагедыя для грамадства.
У сувязі з гэтым ён нагадаў пра нялёгкія 90-х гадах, калі часам нават у Мінску запасаў мукі для выпечкі хлеба заставалася ўсяго на 2-3 дні, а харчовыя тавары ў крамах размяркоўваліся па талонах.

«Таму перад аграрыямі была пастаўлена задача — адрадзіць сельскагаспадарчую вытворчасць, значна перасягнуць аб'ёмы і тэмпы часоў СССР і тым самым забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Запатрабаваліся вялізныя намаганні і мабілізацыя ўсіх унутраных рэсурсаў, каб пераадолець гэтыя цяжкасці», — сказаў ён.

«Менавіта тады мы пераканаліся ў абсурднасці рэкамендацый тых замежных і мясцовых «экспертаў», якія сцвярджалі, што не трэба развіваць сваю сельскую гаспадарку, маўляў, «закапаем грошы ў зямлю», а лепш закупляць замежную прадукцыю.
Але харчовая залежнасць — гэта кабала і беспрасветны тупік. Таму мы зрабілі стаўку на развіццё і падтрымку айчыннага аграрнага сектара», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Нам ні ў якім разе нельга рэзаць буйныя гаспадаркі на кавалкі. Мы не супраць фермераў, але за буйнатаварнай гаспадаркай будучыня»,
- упэўнены Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?