Як расказаў «НН» дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, у Магілёў перадалі канвалют XVIII стагоддзя —

пад адной вокладкай сабраныя Статут ВКЛ у рэдакцыі 1588 года, Трыбунал і Інструктаж.

Гэтыя выданні на польскай мове былі надрукаваныя ў 1744 годзе ў Вільні.

Канвалют у продажы знайшоў Аляксандр Коган, ён затым і прывёз яго з Расіі. А выкупіць яго дапамог кіраўнік федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў. Суму Аляксей не называе, але адзначыў, што

прадавец не ведаў вартасці выданняў, таму гэта было значна танней, чым рэальная цана.

На старонках Статута прысутнічаюць маргіналіі (запісы ад рукі), па якіх эксперт Зміцер Яцкевіч ідэнтыфікаваў уладальніка як шляхціча з Магілёўшчыны. Па словах Бацюкова, у Беларусі знаходзяцца 2-3 такія выданні Статута. Ягоны стан добры — прысутнічаць усе часткі.

Нагадаем, Аляксей Бацюкоў у 2012 стаў чалавекам года па версіі «НН». А праца па вяртанні ў краіну гістарычнай спадчыны не спынілася пасля першага поспеху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?