Паўночная Карэя спыніла працы па падрыхтоўцы да запуску ракет «Мусудан», што пачаліся некалькімі тыднямі раней, піша японская «Асахі Сімбун» 30 красавіка.

Прыкладна з 20 красавіка замежныя разведслужбы не здолелі перахапіць ніводнага радыёпаведамлення, якое б сведчыла пра падрыхтоўку да запуску. Звычайна перад запускамі ракет паўночнакарэйскія ваенныя абменьваліся дадзенымі тэлеметрыі, а таксама тэставалі радарныя сістэмы для адсочвання траекторыі ракет.

Разгортванне двух комплексаў Мусудан на ўсходзе Паўночнай Карэі пачалося ў пачатку красавіка. Замежныя разведкі тады зафіксавалі павышаную актыўнасць і інтэнсіўны радыёабмену ў раёне меркаванага пуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?