Аляксандр Лукашэнка лічыць песенны конкурс «Еўрабачанне» абсалютна не аб'ектыўным.
Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні студэнтаў БДАТУ.
«Я, можа быць, больш, чым вы, перажываю за гэты конкурс, хоць выдатна разумею і ўсведамляю ўсё, што там адбываецца, для многіх з вас гэта ўтоена.
Я ведаю, што гэта абсалютна не аб'ектыўны конкурс, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Любая дзяржава, калі трэба, можа табе даць любы бал, і ўсё, што вы бачыце з экрана, гэтыя балы і гэтак далей — усё гэта фікцыя, шоу».
Паводле слоў Лукашэнкі, улічваючы, што краіны на «Еўрабачанні» галасуюць у асноўным за сваіх суседзяў, каб перамагчы, трэба паказаць нешта вельмі асаблівае.
«Гэты конкурс не зусім аб'ектыўны, і для нас, беларусаў, перамагчы - гэта верх усяго. Не ведаю, што павінна адбыцца», - мяркуе Лукашэнка.

Што тычыцца магчымасці ўдалага выступлення на маючым адбыцца конкурсе прадстаўніцы Беларусі Алены Ланской, Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў яе ёсць усё, каб добра выступіць, і песня ў яе адна з лепшых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?