Беларуская чыгунка дае пенсіянерам зніжку памерам 50% з 1 мая па 30 верасня пры набыцці праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа.

Зазначаецца, што ў падчас сезонных сельскагаспадарчых работ грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на куплю квіткоў за палову кошту праезду.

Спецыялісты звярнулі ўвагу на тое, што дзеянне дакумента ў частцы прадастаўлення льготы не распаўсюджваецца на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа,
асаблівасцю якіх з'яўляюцца ў тым ліку нумараваныя месцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?