Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі больш за паўсотні журналістаў — супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ з Мінска і рэгіёнаў, якія даслалі больш за сотню тэкстаў, паведамляе сайт ГА «БАЖ».
«Узровень конкурсных прац вельмі высокі, журы было з чаго выбіраць, — зазначыў у гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» старшыня журы Юрась Карманаў. — Таму сёлета было вырашана спачатку апублікаваць лонг-ліст фіналістаў, каб не абысці ўвагай і тых, каму да перамогі не хапае, напрыклад, нейкага бала...»
Лонг-ліст фіналістаў выглядае наступным чынам (журналісты пералічаныя ў алфавітным парадку):
Інфармацыйныя жанры:
Бабаед Ульяна, «“Комсомольская правда” в Белоруссии» (Лидия Ермошина: «А способен ли электорат оценить честность, порядочность? Или он уже деградировал?»)
Бублікава Таццяна, «Тут і цяпер» (Каму перашкаджаюць тытунёвыя кантрабандысты)
Гарбачоў Руслан, «Салідарнасць» (Ярослав Пясецкий: «Думаю, за терактом стоит намного большее зло, чем эти двое»)
Гудзілін Сяргей, «Наша Ніва», (Ганна Прохараўна філігранна папала ў шчыліну тры разы)
Дынько Андрэй, «Наша Ніва» (Швед-«медзведзіроўшчык»: Перасеклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў)
Халецкі Клім, 34mag.net (Player in the dark. Сляпы футбол)
Аналітычныя жанры:
Аляксандраў Мікалай, «Брестский курьер» (Казнь в законе. Сугубо субъективные размышления)
Пастухоў Міхаіл, «Абажур» (Про «дело Почобута» и свободу слова в Беларуси)
Семяновіч Наталля, «Intex-press» (Когда поют и танцуют городские улицы)
Слуцкая Вольга, «Салідарнасць» («Универсальный» президент)
Чайкоўская Вольга, «Звязда» (Нешта. Вас паспрабуюць пераканаць, што гэта сучаснае мастацтва)
Мастацкая публіцыстыка
Ваганаў Сяргей, «Наша Ніва» (Кастусіны банькі, альбо Ў пошуках болю)
Гарбачоў Руслан, «Салідарнасць» (День, когда Площадь была заполнена солнцем и народом)
Гатоўчыц Анатоль, «Абажур» (У пошуках тубыльцаў)
Зелянкова Анастасія, «Салідарнасць» (Директива №5 «О демедведизации населения»)
Мацвеева Таццяна, «Народныя навіны Віцебска» (Когда солнце – пятно, а деревья – тени)
Палевікова Вольга, 34mag.net, (З Ірландыі з любоўю. Гісторыя аднаго валанцёрства)
Журналісцкае расследаванне
Бяласін Яўген, «Брестский курьер» (Тайны подземелья. Куда ведут брестские туннели?)
Валошын Яўген, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Як па прыкладзе трэнера Яфімава мы падсыпалі допінг у каву (фота, відэа)
Свярдлоў Павел, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Дык якое месца Ланская заняла ў галасаванні журы “Еўрафэста”?)
Сінюк Кацярына, TUT.by (В Березинском заповеднике сотрудники издеваются над животными? )
Ярашэвіч Аляксандр, naviny.by (Лёгкие Европы принесут в жертву торфяной промышленности?)
Дэбют
Сандовіч Арына, «Народная воля» (Зорны хлопец Цімох Авілін)
Свечнікаў Раман, 34mag.net (Рома ў Манголіі)
Хілько Кірыл, «Наша Ніва» (Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве! Нават адкладае штомесяц 15 даляраў на адпачынак)
Хруцкая Зоя, «Рэгіянальная газета” (Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна)
Шапуцька Таццяна, «Новы час» (Знікненне гомельскага мастака)
«У гэтым годзе рэдактарам — сябрам журы было забаронена ацэньваць «сваіх» журналістаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе: замест ацэнкі рэдактара ім выстаўляўся сярэдні бал. Гэта было зроблена, каб пазбегнуць абвінавачанняў у перадузятасці», — зазначыў у гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» старшыня журы Юрась Карманаў.
Сёлета ў конкурсных матэрыялах было вельмі шмат мультымедыя. Гэта, на маю, думку, сведчыць, што беларуская журналістыка развіваецца ў еўрапейскім накірунку. І наогул, яна вельмі прасунулася тэхнічна. Нашы калегі ўсё больш дэманструюць уменне быць універсальнымі», –— кажа Юрась Карманаў.
У склад журы конкурсу ўваходзяць:
Андрэй Аляксандраў
Анжэла Белуш
Анатоль Гуляеў
Максім Жбанкоў
Юрась Карманаў (старшыня журы)
Андрэй Скурко
Аляксандр Старыкевіч.