Рома Андрыянаў і Філіп Дайнэка — маладыя праграмісты з Мінска, пяцікурснікі БДУІР.

Абодва паспелі папрацаваць у камп'ютарных фірмах, дзе зараблялі больш за тысячу «баксаў», і сысці адтуль. Цяпер хлопцы працуюць на сябе.

Рома, напрыклад, займаецца фрылансам. Працуе тыдзень на месяц. Зразумела, стабільна высокага заробку, як на фірме, ён не мае, але на жыццё хапае.

Затое з’явіўся час для сваіх праектаў. Адзін з іх — «Курс.бай». Гэта бясплатныя ІТ-курсы, да таго ж — па-беларуску.

Рэч у тым, што хлопцам не падабаецца тая сітуацыя, якая склалася ў беларускай ІТ-сферы. Большасць праграмістаў, скончыўшы ўніверістэт, ідуць працаваць у буйныя аўтсорсінгавыя карпарацыі. Гэтыя кампаніі знаходзяць багатых замежных кліентаў, якім патрэбныя паслугі праграмістаў. За адносна невялікія грошы аўтсорсінгавая кампанія наймае мясцовых «айцішнікаў», а потым прадае плён іх працы заказчыку па сусветных цэнах. Рэшту пакідае сабе. У такіх умовах найбольш зарабляе сама карпарацыя, а праграмісты разглядаюцца ў выглядзе «рэсурсу», які прадаецца.

«Мы верым у тое, што нашыя людзі здольныя самастойна ствараць, а не быць інструментам для вырашэння чужых праблем. Быць замоўцамі самі сабе. Хіба ў Беларусі ўжо не засталося праблем, якія трэба вырашыць? Ці ўсе ідэі ўжо рэалізаваны?»,
— кажуць Рома і Філіп.

Што яны робяць для таго, каб змяніць сітуацыю — глядзіце на відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?