1 мая на мінскай плошчы Бангалор — адным з самых праблемных участкаў вулічна-дарожнай сеткі горада — у тэставым рэжыме будуць уключаны новыя святлафоры, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Раней меркавалася, што працу новых святлафораў, якіх на плошчы з'явілася 12, пратэстуюць і прааналізуюць 28 красавіка.

Святлафоры на Бангалор — гэта чарговы этап аптымізацыі руху на кругавым скрыжаванні сталіцы.
Перад гэтым тут зрабілі новую разметку. На плошчы будзе чатыры рады, якія вылучаны зразумелым для вадзіцеляў спосабам. Упершыню на плошчы прымяняецца разметка 1.7, а таксама стоп-лініі на крузе. Усё гэта, паводле меркавання распрацоўшчыкаў, не толькі павінна павялічыць прапускную здольнасць, але і зрабіць участак дарогі больш бяспечным.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя паабяцала, што будзе тлумачыць правілы праезду плошчы праз СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?