Выпадак адбыўся ў Маладзечне. У ноч на 29 красавіка 31-гадовы мужчына ўгнаў таксі, але потым перадумаў, пазваніў маці кіроўцы і сказаў, дзе яго шукаць.

Каля 00.30 таксіст пад'ехаў да маладзечанскага начнога клуба «Магніт». Пабачыўшы непадалёк свайго знаёмага, ён падсеў да яго ў машыну, каб крыху паразмаўляць. Рухавік у сваім «Мерседэсе Бэнцы» вырашыў не выключаць і дзверы не замыкаць.

Мужчына, які якраз бачыў гэта, паддаўся спакусе, сеў у машыну ды паехаў.

Таксіст ўбачыў, як яго машына выязджае са стаянкі, але падумаў, што гэта нехта жартуе.

Потым ужо разам з іншым таксістам ён кінуўся наўздагон. Але такія меры аказаліся непатрэбнымі.

Злодзей падумаў і вырашыў вярнуць аўтамабіль. Ён пазваніў маці законнага кіроўцы і сказаў, што чакае на стаянцы каля чыгункі.

Яго затрымала міліцыя.

Цяпер заведзена крымінальная справа. Злодзею пагражае ад двух да пяці гадоў абмежавання волі альбо пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?