Кітайская пара спрабуе даць свайму свайму нашчадку імя @. Тлумачачаць бацькі гэта тым, што гэты знак выражае іх любоў да дзіцяці.

Бацька @ патлумачыў іх памкненьне тым, што ўвесь сьвет выкарыстоўвае ў электронных адрасах сымбаль @, які ў перакладзе з мандарынскай мовы азначае «люблю яго». Кітайцы звычайна вымаўляюць гэты знак гэтак жа, як і ў ангельскай мове — «at». Аднак часьцяком у вымаўленьні яны зацягваюць гук «t», што гучыць як «ai ta» — «люблю яго» па‑мандарынску.

Яшчэ пакуль невядома, ці пара атрымае згоду на прысваеньне дзіцяці такога дзіўнага імя. Шанцы ў іх, аднак, невялікія. Урад Кітаю абвесьціў забарону на выкарыстаньне імёнаў, што ўтрымліваюць арабскія лічбы, знакі з замежных моў ці сымбалі, якіх няма ў мандарынскай мове ці якіх іншых кітайскіх дыялектах.

Вольга Данішэвіч паводле

Gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0