01.05.2013 / 14:45

У Мінску распачаўся сезон фантанаў 1

У апошні дзень красавіка ў Мінску запрацавалі гарадскія фантаны.

Першым заструменіў адзін з самых вялікіх фантанаў, што знаходзіцца ў скверы ля Вялікага тэатра оперы і балета. У гэтым годзе на пляцоўцы граў аркестр «Няміга», выступалі творчыя калектывы, гараджан і гасцей Мінска таксама чакала невялікае піратэхнічнае шоу.

Найстарэйшы фантан сталіцы — «Хлопчык з лебедзем», ён знаходзіцца ў Аляксандраўскім скверы. Найбольшая колькасць струмянёў у фантана на плошчы Незалежнасці. А самы магутны — «Ветразь» у Парку 50-годдзя Кастрычніка. Усяго ў Мінску дзейнічае каля 30 фантанаў.

Настасся Храловіч, фота аўтара

0
Jahor / Адказаць
01.05.2013 / 22:57
Дарэчы ў савецкія часы было болей фантанаў. Нават былі фантаны для піцьця. а зараз усё гэта паспілена на металалом. А тое, што засталося - заіржавела.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру