Актрыса і спявачка Дзіна Дурбін памерла ва ўзросце 91 года. Прычын смерці і іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Дзіна (Эдна Мэй) Дурбін нарадзілася 4 снежня 1921 у Канадзе ў сям'і эмігрантаў з Англіі. У 14 гадоў актрыса заключыла кантракт з кінастудыяй MGM на здымкі ў кароткаметражных фільмах з Джудзі Гарленд. Першы поспех прыйшоў да яе пасля здымак у мюзікле «Штонядзелю».

Затым яна перайшла ў кінастудыю Universal Pictures і знялася больш чым у 20 фільмах.

Першы яе фільм «Тры мілыя дзяўчыны» выратаваў кінастудыю ад банкруцтва.
У 1938 годзе яна атрымала «Оскар» у намінацыі «Оскар-малодшы».
Дзіна Дурбін была самай высокааплатнай акттрысай у ЗША ў 1947 годзе. Праз два гады яна пакінула кінематограф і больш не з'яўлялася на публіцы.
Першае інтэрв'ю за доўгі час яна дала толькі ў 1983 г.

У фільме «Сястра яго дварэцкага» Дзіна Дурбін спявала рускія рамансы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?