01.05.2013 / 23:32

Нас чакае нямецкі фінал у Лондане: «Баварыя» — «Барселона» — 7:0 + апытанка, хто выйграе фінал? 10

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў 25 мая згуляюць два нямецкія клубы.

Сёння вечарам «Баварыя» ў гасцях перамагла «Барселону» з лікам 3:0 (Робен, 49, Піке, 71-аўтагол, Мюлер, 75).

Нагадаем, што тыдзень таму ў Мюнхене баварскі клуб разграміў каталонцаў з лікам 4:0, агульны лік 7:0.

Першы паўфіналіст вызначыўся ў аўторак: па суме двух матчах «Барусія» Дортмунд перамагла «Рэал» — 4:1, 0:2.

Такім чынам фінал будзе нямецкім: «Баварыя» Мюнхен — «Барусія» Дортмунд. Ён пройдзе 25 мая (гэта будзе субота) ў Лондане, на знакамітым «Уэмблі».

«Баварыя» перамагала ў Лізе чэмпіёнаў чатыры разы: 1974, 1975, 1976, 2001. «Барусія» ў 1997 г.

Нагадаем, таксама, што «Баварыя» была супернікам БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, і беларускі клуб перамог у Мінску 2 кастрычніка з лікам 3:1 (Паўлаў, 23, Радзівонаў, 78, Брэсан, 90+4— Рыберы, 90+1),

у Мюнхене 5 снежня баварцы ўзялі рэванш — 4:1 (Гомес, 22, Мюлер, 54, Шакіры, 65, Алаба, 83 — Філіпенка, 89).

Вы за каго: «Баварыя» ці «Барусія»?

nn.by

0
max91 / Адказаць
01.05.2013 / 23:36
Боруссия - чемпион!
0
Янка Дамавік / Адказаць
02.05.2013 / 01:56
Хоць бы дзе-небудзь напісалі, што Барусія з Дортмунду. Бо ёсць яшчэ адна, якая, між іншым, таксама гуляла ў гэтым сезоне ў Лізе чэмпіёнаў.
0
Сямён / Адказаць
02.05.2013 / 02:38
Перамогуць фрыцы ;)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру