Святлана Грыбкова нарадзіла сына ў аўторак, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Нагадаем, былы палітвязень Арцём Грыбкоў загінуў у аўтакатастрофе 13 снежня 2012 года.

Ён быў асуджаны за падзеі Плошчы-2010 на 4 гады калоніі строгага рэжыму, і выйшаў на свабоду ў жніўні 2011-га па памілаванні Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета 22 лютага прайшла акцыя падтрымкі Святланы Грыбковай у межах «Марафона Салідарнасці». Тады неабыякавыя людзі збіралі падтрымку для Святланы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?