Кошт адной пуцёўкі ў загарадны дзіцячы аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе 2-2,5 млн рублёў, пры гэтым памер датацыі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання будзе 900 тыс. рублёў.

Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Валерый Нафрановіч.

— У лагеры дзённага знаходжання датацыя на адну пуцёўку складзе 350 тыс. рублёў, у профільныя аздараўленчыя з тэрмінам знаходжання не менш як 9 дзён — 360 тыс. рублёў, — дадаў ён. — Акрамя таго, Мінгарвыканкам кампенсуе да 500 тыс. рублёў ад агульнага кошту пуцёўкі дзецям работнікаў бюджэтных арганізацый камунальнай уласнасці сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?