02.05.2013 / 12:00

Былы палітвязень Сяргей Каваленка паступае ва ўніверсітэт у Польшчы 53

«Відаць, яшчэ рана пра гэта гаварыць. Я збіраюся, а можа не паступлю», — сказаў Сяргей у размове з карэспантам «НН». Ён пакуль не гатовы назваць універсітэт, у якім хацеў бы атрымліваць адукацыю.

«Я раней вучыўся ў Палітэхніцы. У нас было праграмаванне — і мне падабалася. Што называецца, «сябрую» з камп’ютарам. Працягваць адукацыю трэба — мусіць быць вышэйшая адукацыя. Сябры так параілі: мо для палітыкі спатрэбіцца».

У лютым 2012 года Сяргея Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі за ўхіленне ад адбывання « хатняй хіміі». Да «хіміі» яго асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску. Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля 2 месяцаў. У чэрвені напісаў прашэнне ад памілаванні. Вызвалены ў канцы верасня. Мае 8-гадовага сына і 2-гадовую дачку.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ivan / Адказаць
02.05.2013 / 12:27
Малайца, Сяргей! Удачы!
0
Злюка / Адказаць
02.05.2013 / 12:32
Да? А детей его кто кормить будет?
0
Юрась Беларус / Адказаць
02.05.2013 / 12:33
Трэба абавязкова вучыцца... закідваць у сваю галаву патрэбныя веды і выкідваць непатрэбныя.
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру