Белгідраметэацэнтр паведамляе, што ў пятніцу, 3 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, днём у многіх раёнах прагназуюцца працяглыя моцныя дажджы.

Так, у Мінску, паводле pogoda.by дождж пачнецца ўжо гэтай ноччу, днём ператворыцца ў моцны, а вечарам пятніцы будзе ісці «вельмі моцны дождж».

На поўдні краіны прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4-9 градусаў, па поўдні да 13, днём 10—16, па паўднёвым усходзе да плюс 23 градусаў.

У суботу таксама мяркуецца дождж, у нядзелю яны пройдуць месцамі, а яснае і цёплае надвор'е ўсталюецца толькі з панядзелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0