Пра гэта паведамляе мясцовая газета «Lybia Herald» са спасылкай на пасла Беларусі Аляксандра Сцепуся.
Газета піша, што ад пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і Муамарам Кадафі ў Беларусі атрымалі медычную дапамогу каля 1500 чалавек. На чыім баку змагаліся параненыя лівійцы, не ўдакладняецца.

Аднак «Хартыя'97» нагадвае: раней у лівійскіх і міжнародных СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Мінск аказваў разнастайную падтрымку рэжыму Кадафі.

Напрыклад, у лістападзе 2011 года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» быў заўважаны самалёт з лівійскімі апазнавальнымі знакамі. Што ці каго ён перавозіў, невядома. Летась 4 чэрвеня Ваенны суд Трыпалі прысудзіў трох грамадзян Беларусі да 10 гадоў турмы за дапамогу рэжыму Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?