Удава экс-палітвязня Арцёма Грыбкова ў аўторак, 30 красавіка, нарадзіла сына.

Як паведаміла Святлана «Нашай Ніве», і хлопчык, і яна адчуваюць сябе добра. Вызначылася яна і з імем для немаўляці — назаве Яраславам.

Арцём ажаніўся са Святланай у лістападзе 2012. А 13 снежня ён загінуў. Яму было 23 гады, ён з Карэліч. Вучыўся ў мінскім каледжы лёгкай прамысловасці. За ўдзел у Плошчы-2010 яго асудзілі на 4 гады зняволення. Калі яго затрымалі на Плошчы, то думалася, што ён трапіў туды выпадкова. Ні ў якіх рухах, ні ў партыях ён не быў. Але чалавек туды прыйшоў свядома. Дастаткова прачыць ягоныя беларускамоўныя вершы.

Вызвалі Арцёма ў жніўні 2011, пасля напісанага прашэння аб памілаванні. «Там быў адзін радок: «Прошу поміловать в связі з чістосердечным раскаяніем», — тлумачыў Арцём пасля выхаду на свабоду. І дадаваў — «Я пайшоў бы зноў на Плошчу».

Святлана чакала яго з турмы, хадзіла на суды, вазіла перадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?