Уладальнікі маскоўскай FM-радыёстанцыі «Большое радио» спыняюць трансьляцыю праграм Бі-Бі-Сі

Адпаведнае паведамленьне была накіравана на адрас Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі кіраўніцтвам фінансавай групы «Фінам», якая зьяўляецца ўладальнікам «Большого радио».

Такое рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што расейскія ліцэнзійныя органы патрабавалі ад фінансавай групы або зьняць праграмы Бі-Бі-Сі з этэру або вяшчаньне станцыі было б спынена.

Рашэньне ўступіла ў сілу ад сёньня з 16.00.

«Большое радио» было апошнім FM-партнёрам Бі-Бі-Сі ў Расеі цягам дзевяці месяцаў дзьве іншыя радыёстанцыі –партнёры Бі-Бі-Сі спынілі трансьляваць яе праграмы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?