Алесь Чумакоў і гурт Ceilidh Ceol («Кейлі кёл») на «Нулявым кніжным кіламетры» (ганку кнігарні «логвінаЎ») будуць граць ірландскія песні на традыцыйных інструментах у беларускіх перакладах.
Потым у кнігарні адбудзецца прэзентацыя новага дыска «Сыны старадаўняй Літвы» і аўтограф-сесія музыкаў гурту.
Хто прыйдзе ў ірландскім або беларускім народным строі – зніжкі на ўсю фолк-музыку кнігарні.
8 мая. Кнігарнія «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й. Уваход вольны
Больш інфармацыі пра альбом: ceol.by