У суботу, 4 мая, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Карпат праз тэрыторыю нашай краіны.

Амаль паўсюдна пройдуць дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны месцамі навальніцы.
Вецер паўночна-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 7 .. 12°С, па паўднёвым усходзе 13 .. 17°С; максімальная днём 12 .. 18°С, па паўднёвым усходзе да 26°С.

У нядзелю, 5 мая, з паступленнем няўстойлівых паветраных мас балтыйскага паходжання месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 .. 12С,

максімальная днём 14 .. 20°С, па поўдні да 22°С.

У Мінску 5 мая — ноччу без істотных ападкаў, днём — кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра: ноччу 6 .. 8°С, днём 16 .. 18°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?