«Беларускія ВНУ маюць высокую ступень аўтаноміі. Яны большую не просяць», — заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч пасля сустрэчы з прызёрамі міжнародных алімпіяд і канферэнцый 3 мая ў Мінску.

Пры гэтым Маскевіч зазначыў, што міністэрства было б не супраць, калі б ВНУ захацелі ўзяць на сябе адказнасць за навучальнае планаванне і якасць адукацыі.
«ВНУ лепш, каб гэтую працу выконвалі службы пры Міністэрстве адукацыі — тады яны маюць гарантыю, што праца выканана на высокім узроўні. Інакш кожная ВНУ будзе рабіць так, як ёй выгадна», — зазначыў міністр.
Паводле яго слоў, у краінах, дзе ВНУ валодаюць вялікай самастойнасцю, як правіла, арганізуецца знешні аўдыт-кантроль, што дазваляе вызначыць якасць адукацыі.
«Яны арганізуюць знешні кантроль, ствараюць рэйтынгі, таму што кожны ўніверсітэт ідзе са сваім навучальным планам. У нас кожны ўніверсітэт мае агульную базавую кампаненту навучальнага плана, якая абавязковая для ўсіх і гарантуе ўзровень якасці. Трыццаць працэнтаў праграмы кожная ВНУ можа фарміраваць сама, зыходзячы са сваіх традыцый, задач і інтарэсаў студэнтаў», — сказаў Маскевіч.
Ён зазначыў, што беларускія ВНУ перадаюць свае прапановы Міністэрству адукацыі, якое, у сваю чаргу, суадносіць іх з адукацыйным стандартам.
«Гэтым можа займацца і не міністэрства, а недзяржаўная структура, але гэтую функцыю павінен нехта выконваць, інакш не будзе агульнай базы. Калі студэнт вучыўся ў адной ВНУ, а потым захацеў перайсці ў іншую, як гэта зрабіць? Калі на адной і той жа спецыяльнасці дзейнічаюць розныя планы, і яны не стыкуюцца», — дадаў міністр.

"Таму мы бяром найлепшае з балонскага вопыту — крэдытна-модульную сістэму, прадметы па выбары студэнтаў", — сказаў Маскевіч.

Нагадаем, нізкі ўзровень універсітэцкай аўтаноміі і студэнцкага ўдзелу ў кіраванні з'яўляецца асноўным аргументам супраць далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?